You are viewing [info]aviti's journal

Моц міжнароднай мовы...


Знайшоў у Інтэрнэце кнігу The Divine Thunderbolt (2009г.) аўтара J. T. Sibley, у якой маюцца спасылкі на мае працы па метэорах і метэарытах. Гэтыя артыкулы друкаваліся некалькі год таму ў часопісе WGN па-ангельску і, як я бачу, зацікавілі англамоўных чытачоў (: Няхай і яны ведаюць, што ёсць такі народ беларусы!!!

Дробязь, але прыемна!

Калі цікава зірнуць - http://books.google.by/books?id=-n_7HqapeggC&dq=avilin+tsimafei&hl=ru&source=gbs_navlinks_s
 

У Яна Баршчэўскага ёсць згадкі пра Сіта. У свой час дапамог высвятліць прыродазнаўцу — біёлагу Дзмітрыю Вінаходаву, аўтару артыкула Творчасць Яна Баршчэўскага вачыма рускага чалавека пра тое, якое гэта сузор'е.

Прыемна, што ёсць людзі і за межамі беларускай выспы, якія цікавяцца беларуска-польскай літаратурай!
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Літаральна мінула 2 гадзіны, як адбылася экскурсія па зорным небе (http://vk.com/feed#/event38052449). Мерапрыемства ладзілася ў рамках "Фэсту экскурсаводаў 2012" ( http://fest.icomos.by/spis-ekskursij ).
За гадзіну экскурсіі паспелі пабачыць: сапраўднага цмока, Вялікі Воз з фурманам, планету Зверыную, падаючыя зоркі і шмат шмат чаго іншага!!!! (:

Воз нябесны шукаем!

І дзе той Зорны кол?

Read more... )

Надрукавана ў: ФАЛЬКЛОР І СУЧАСНАЯ КУЛЬТУРА Матэрыялы ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі 21—22 красавіка 2011 г., Мінск У дзвюх частках Частка 2. Мінск, 2011 стр. 42-44

  Астралогія, як псеўданавука, трывала займае сваё месца ў сучасным жыцці чалавека (узгадайце, напрыклад, гараскопы на сайтах, тэматычныя сайты, перадачы на тэлебачанні, абвесткі ў часопісах, газетах і г.д.) і нярэдка займае аднолькавую пазіцыю у «чартах» з найноўшымі вынаходніцтвамі чалавека. Невыпадкова тэму «славянскай астралогіі» і «славянскіх» гараскопаў распрацоўваюць шматлікія аматары, чальцы нэапаганскіх суполак і г.д. Мэтай дадзенага артыкула-нарыса з’яўляецца спроба крытычна апісаць «астралагічныя» народныя ўяўленні ўсходніх славян на базе фальклорных матэрыялаў Палесскага Электроннага Архіва, фальклорных запісаў XIX–XXст.ст, а таксама асабістых палявых запісаў аўтара.
Read more... )

Фразема “лічыць на небе зоркі” з’яўляецца цэнтральным кампанентам як у шэрагу розных парэмій (загадак, прыказак, выслоўяў і г.п.), народных абрадавых песень(напрыклад,веснавога і зімовога перыядаў), гэтак і дадатковым апісальным элементам, які з’яўляецца падчас развіцця сюжэту буйнейшых фальклорных жанраў (казак, легенд і г.п.). Вынікі аналізу корпуса фальлорна-этнаграфічных тэкстаў (пераважна сярэдзіна XIX – XXст.ст.), якія ўключаюць гэтую фразему, дазваляюць прапанаваць некаторыя інтэрпрытацыі яе генэзісу, семантыкі і сацыяльнага значэння ў парэміх і іншых фальклорных і літаратурных тэкстах.

Read more... )


ВІтаю шаноўнае спадарства! Сёлета выйшаў чарговы зборнік Чэшскай Акадэміі Навук ČESKÝ LID 98, 2011, 2 у якім (нарэшце, бо чакаў 2 гады і ўжо згубіў спадзёў на друк) прадстаўлены мой артыкул, ці мая праца, па этыялагічных легендах аб плямах на Месяцы, то бок, народныя ўяўленні пра тое, адкуль на Месяцы з'явіліся плямы, што яны азначаюць і як звязаныя з календаром. (: Чэшскіх літараў дужа шмат, і ЖЖ не дае рады ўсё паказаць, таму пакідаю толькі змест.... Калі кагосьці зацікавіць, магу даслаць PDF-варыянт усяго артыкула...
Read more... )



Шэраг прыказак, выслоўяў і загадак пра дуду:

Прыказкі:
  • Ні сюды, ні туды, мае мілыя дуды.
  • Без скрыпачкі, без дуды ходзяць ногі не туды.
  • Купіў дуду на сваю бяду.
  • Дуда як бяда: пачнеш дзьмуць, дак аж слёзы набягуць.
  • Усякая дуда у свой нос дуе.
  • Так будзеш дуць, як дадуць.
  • Кажды б іграў, каб дуду абняў.
  • Як дуду настроіў, так грае.
  • Як дуды надзьмець, так дуды іграюць.
  • Як дуду надзьмеш, так дуда i грае.
  • Бяда — ні дуды, ні грання.
  • Чорт дуду надзьмець, калі дух ідзець.
  • Ні паспаць, ні паплясаць, ні ў дуду пайграць.
  • Не уздумаеш дудзець, як нечага надзець.
  • Як мядзведзь здох, то і дуды у мех (аб зямлю).
  • Мядзведзь здох—складай дуды у мех.
  • Ні трэц, ні мнец, ні ў дуду ігрэц.
  • Hi богу свечка, ні чорту дуда.
  • Яго бог зайграў у дуды.
  • Музыка ды дудар—невялікі гаспадар.
  • Музыка-дудар — невялікі гаспадар.
  • Дудар — не гаспадар, стралец — не жылец, рыбак — i той па вушы абгніець.
  • Калі араць, дык у дуду не іграць.
  • Дудар дудару дарма іграець.
  • Дудар i дудару дармо граць не будзе.
  • Калі сядзіць на раду, то іграць у дуду.
  • Бяда не дуда: пішчыць, а не грае.
  • Бяда як дуда: зачнеш дунь, аж слёзы набягуць.
  • Бяда як дуда: станет дуиь, слёзы самі Йдуць.
Загадкі
Як відзеў, дык у дуду іграў, а як аслеп, пайшоў боты шыць. (Свіння, яе скура і шчаціна.)
 
Раве, як цялёнак, плача, як рабёнак; ні мяса, ні кішок,тольк адзін трыбушок.(Дуда)
 
Выслоўі:
Дуда ты дурная!

Дуда ты Мамонава!


Песні каляндарнага цыклу ў якіх згадваецца дуда ці дудар. Усё з БНТ.

Калядныя

Пачынальнічку — чарку гарэлкі
І каўбасу на талерцы.
Падхватнічку — чацвярык аўса
І наверх каўбаса.
Механошу — капу грошай.
Дудару — чырвон злоты.

....

Read more... )


Неяк спадар-дудар Я.Барышнікаў казаў пра наступны запіс:

"По смерти Димитрия для большаго посмеяния, на тело его наложена была отвратительная личина, найденная,

как говорят, между редкостями терема; ко рту приставлена волынка употребляемая Польскими крестьянами, а

въ рот положен динарий для награждения музыкантов, или как говорили другие, который онь должен был

заплатить за провоз его в ад." стр.348-349 спасылка

Московский телеграф, Том 7;Том 1826

дык аналагічная і па-пранцузскі маецца:


"Il est à remarquer que parmi les injures que les assassins prodiguaient à Démétrius on n'en trouve aucune qui donne lieu de croire que le peuple le prit pour Grégoire Otrepief Il semble plutôt qu'on le crut un polonais déguisé et c'était en effet comme tel que Chouïski le désignait à la vengeance des Moscovites

Le cadavre fut exposé avec une cornemuse (instrument polonais) dont on fit entrer le tuyau dans sa bouche. Le peuple l'appelait le fluteur polonais, le bouffon polonais." спасылка

Journal des Savants\Pierre Claude François Daunou, Académie des inscriptions & belles-lettres (France), Institut de France \Charles Giraud, Gaston Bruno Paulin Paris\Librairie orientaliste P. Geuthner, 1852


Latest Month

May 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner